Белорусский портал в Казахстане

Укладанні ў культуру вяртаюцца дзяржаве ў сто разоў



Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.

"Культура - твар любой дзяржавы. Я гаварыў і гавару, што ніколі не трэба шкадаваць ні сіл, ні сродкаў на культуру, паколькі ўкладанні вернуцца ў сто разоў. Культура адплаціць за ўсё гэта прафесіяналам у той ці іншай сферы, што ў выніку паўплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, - перакананы спікер. - Там, дзе культура знаходзіцца на дастойным узроўні, у цэлым адзначаецца высокае развіццё дзяржавы".

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ў Беларусі ўдзяляецца шмат увагі захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, падтрыманню традыцый, развіццю нацыянальнага мастацтва. За апошнія 20 гадоў адноўлена мноства храмаў, рэстаўрыраваны і створаны музеі і іншыя ўстановы культуры не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і ў раёнах. Мірскі замак, Нясвіжскі замак, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - усё гэта выхоўвае, далучае да гісторыі і культуры, сказаў спікер.

БЕЛТА, 4 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/719/33765
Текущая дата: 26.12.2024