Белорусский портал в Казахстане

Ад здатчыкаў кватэр на суткі ў Мінску паступіла прыкладна 10 млрд. рублёў падаткаў



У падатковых органах горада Мінска на ўліку стаіць больш як 800 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць здачу жылых памяшканняў на суткі.

Як паведамляе прэс-цэнтр сталічнай інспекцыі МПЗ, за 9 месяцаў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў, у добраахвотным парадку ў бюджэт горада Мінска паступіла падаткаў у суме 9,7 млрд.рублёў. 

Падатковымі органамі горада Мінска на рэгулярнай аснове праводзіцца аналіз дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць жылыя памяшканні на суткі. 

"На падставе атрыманай інфармацыі, а таксама іншых звестак, якія паступілі ў падатковыя органы, за 9 месяцаў 2015 года інспекцыямі МПЗ горада Мінска праведзены 79 праверак і 33 маніторынгі ў дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў, што здаюць жылыя памяшканні на суткі. Па выніках гэтых мерапрыемстваў у бюджэт горада Мінска паступіла 94,5 млн. рублёў", — паведамляе прэс-цэнтр сталічнай інспекцыі МПЗ.


Мінск, 24 кастрычніка 2015
Аляксей Арэшка, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/720/33034
Текущая дата: 15.11.2024