Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага саставу Узброеных сіл.
"Яна з`яўляецца магутнай зброяй для дасягнення палітычнай, эканамічнай і ваеннай перавагі ў любым супрацьстаянні, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Па сваёй інтэнсіўнасці яно не саступае рэальным баявым дзеянням. Урон, што наносіцца пры гэтым, несувымерны са стратамі канфліктуючых бакоў у фізічнай прасторы: барацьба ж вядзецца за свядомасць людзей".
Інфармацыйная прастора Беларусі не з`яўляецца выключэннем, зазначыў афіцыйны лідар. Чарговая хваля інтэрнэт-атак, паводле яго слоў, адчувалася падчас выбарчай кампаніі. "І хоць гэтыя патугі закончыліся поўным правалам, важнасць і значнасць інфармацыйнага супрацьборства неабходна ўлічваць, асабліва ў сферы ваеннай бяспекі", — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2015
Мінск, 30 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/720/33100
Текущая дата: 15.11.2024