Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзены вынікі спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Вышук", якое праводзілася ў краіне 4—5 лістапада.
Асноўнай мэтай спецмерапрыемства з`яўляўся вышук абвінавачваных, якія схаваліся ад органаў, што вялі крымінальны працэс, асуджаных, што ўхіляюцца ад адбывання пакарання, без вестак зніклых, адказчыкаў/даўжнікоў па грамадзянскіх і эканамічных справах.
Напярэдадні аперацыі аператыўнікі падраздзяленняў крымінальнага вышуку вывучылі інфармацыю пра магчымае месцазнаходжанне асоб, якія адшукваюцца, накіравалі адпаведныя запыты ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў.
Так, у вёсцы Бусяж Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці сышчыкі затрымалі 22-гадовую жыхарку Віцебска, якая абвінавачваецца ў рабаванні і адшукваецца Першамайскім РАУС Брэста. Жанчына хавалася ў сваіх сваякоў.
У Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лідскага РАУС сумесна з калегамі з мясцовага райаддзела затрымалі жыхара Ліды (Гродзенская вобласць), які адшукваецца са студзеня 2015 года. Мужчына абвінавачваецца ў наўмысным прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання. Паводле наяўных даных, працяглы час падазраваны хаваўся на тэрыторыі Расіі, а ў канцы кастрычніка прыехаў да сваёй знаёмай у гарадскі пасёлак Обаль. Баючыся, што яго зловяць, уцякач увесь час знаходзіўся ў доме.
Усяго на працягу двух сутак затрыманы 162 злачынцы, з іх 25 — адшукваюцца праваахоўнымі органамі Расіі, а таксама 541 адказчык/даўжнік па грамадзянскіх і эканамічных справах. Акрамя таго, устаноўлены лёс 92 без вестак зніклых асоб, ідэнтыфікавана пяць неапазнаных трупаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2015
Мінск, 19 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/724/33289
Текущая дата: 26.12.2024