Белорусский портал в Казахстане

Стаўка па адзыўных дэпазітах можа скласці 20-25%, безадзыўных - 25-30 адсоткаў



Аб гэтым паведаміў 12 лістапада першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны.

"Стаўка па безадзыўных укладах будзе 25-30 адсоткаў. Яна будзе вагацца ў дыяпазоне "стаўка рэфінансавання - стаўка па інструментах грашовага рынку", - лічыць Тарас Надольны.

Пры гэтым стаўкі па адзыўных укладах будуць крыху ніжэйшыя з улікам рызыкі ліквіднасці. "Стаўкі будуць на 3-4 адсоткавыя пункты ніжэй з улікам рызыкі ліквіднасці. Хутчэй за ўсё, дзесьці ў дыяпазоне 20-25 адсоткаў гадавых", - растлумачыў ён. Па дзеючых дэпазітах умовы застануцца ранейшымі.

Пры гэтым Тарас Надольны выказаў меркаванне, што банкі ў некаторых выпадках могуць знізіць адсоткі па ўкладах. У Беларусі з 12 лістапада 2015 года змяняецца класіфікацыя банкаўскіх укладаў (дэпазітаў). Дагаворы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўкладу будуць падзяляцца на безадзыўныя і адзыўныя.

Пры заключэнні адзыўнога дагавора будзе прадугледжвацца магчымасць датэрміновага вяртання ўкладу па ініцыятыве ўкладчыка. З 1 красавіка 2016 года вызваленню ад падаходнага падатку з фізічных асоб не будуць падлягаць адсоткавыя даходы, атрыманыя пры фактычным размяшчэнні грашовых сродкаў на бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках і ва ўкладах (дэпазітах) на тэрмін меншы за 1 год - у беларускіх рублях, і меншы за 2 гады - у замежнай валюце. Пры гэтым падаходны падатак будзе спаганяцца толькі з адсоткавых даходаў, а не з усёй сумы ўкладу, і толькі ў тым выпадку, калі адсоткавая стаўка, па якой атрыманы гэты даход, перавышае памер дзеючай у банку адсоткавай стаўкі па ўкладзе да запатрабавання. Дакумент не распаўсюджвае сваё дзеянне на ўжо дзеючыя дэпазіты.

12 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/726/33205
Текущая дата: 26.12.2024