Белорусский портал в Казахстане

Лявон Вольскі: Ніколі не спяваў у пераходах — вырашыў зрабіць сабе такі падарунак на дзень нараджэння



Вечарам 14 верасня Лявон Вольскі сыграў невялікі канцэрт у пераходзе каля ГУМа.

Менавіта такім чынам лідар легендарных калектываў "Мроя", N.R.M. і "Крамбамбуля" вырашыў адзначыць сваё 50-годдзе.

Лявон Вольскі: "Я ні разу ў жыцці не выступаў у падземным пераходзе. Таму хачу зрабіць сабе на дзень нараджэння такі падарунак. Новы вопыт. Паглядзець, наколькі гэта абгрунтавана фінансава. Сустрэцца з людзьмі, паразмаўляць. Інакш гэта зрабіць нерэальна цяжка. 

Нечакана доўгі канцэрт атрымаўся. Я думаў, будзе максімум дзве песні. Але я задаволены, безумоўна. Нават бамжы кідаюць грошы. Для мяне гэта штосьці новае".

БелаПАН, 14 сентября 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/728/32650
Текущая дата: 15.11.2024