Белорусский портал в Казахстане

БЧ правядзе 22 жніўня акцыю па выкананні правіл бяспечных паводзін на пуцях "Стоп - няправільны крок!" больш як на 110 станцыях



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

"Акцыя прызначана інфармаваць грамадзян аб правілах паводзін на аб`ектах чыгуначнага транспарту, а таксама зменшыць колькасць парушэнняў правіл пераходу чыгуначных пуцей у недазволеных месцах", - паведамілі ў прэс-службе.

Паводле слоў спецыялістаў, нягледзячы на штогадовую тэндэнцыю да зніжэння, колькасць звязаных з вытворчасцю выпадкаў траўміравання прадаўжае заставацца высокай. З пачатку 2015 года на Беларускай чыгунцы пацярпелі 93 чалавекі, 56 з іх - загінулі. У тым ліку траўміраваны чацвёра непаўналетніх. Гэта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года - тады траўмы атрымалі 112 чалавек і 73 - загінулі.

Акцыя "Стоп - няправільны крок!" праводзіцца Беларускай чыгункай сумесна з галіновым камітэтам ГА "БРСМ" і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі. Яна пройдзе 22 жніўня 2015 года з 11.00 да 14.00. Выкананне правіл бяспечных паводзін будуць кантраляваць сумесныя групы, у склад якіх увойдуць чыгуначнікі і супрацоўнікі міліцыі.

17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/730/32421
Текущая дата: 15.11.2024