Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС Мінска сумесна з калегамі з аддзела ДАІ і супрацоўнікамі падатковай інспекцыі па Заводскім раёне за незаконную рэалізацыю фальсіфікаванага алкаголю ў Смалявіцкім раёне затрыманы 33-гадовы беспрацоўны жыхар Масквы.
13 жніўня прыкладна а 4 гадзіне раніцы супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі факт нелегальнага продажу алкаголю на прылеглай тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Там мужчына павінен быў сустрэцца з чарговым кліентам, з якім напярэдадні дамовіўся праз сацыяльныя сеткі пра пастаўку алкаголю. У асартыменце было спіртное (віскі, гарэлка) вядомых марак. Кошт адной бутэлькі ў залежнасці ад брэнда вар`іраваўся ад 1 да 3 долараў.
Падчас ператрусу ў машыне затрыманага было выяўлена і канфіскавана 1.160 бутэлек алкагольнай прадукцыі на агульную суму 44 млн. рублёў.
У дачыненні да мужчыны складзены пратакол на падставе ч. 1-1 арт. 12.7 КоАП. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф у памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама атрыманага ў выніку такой дзейнасці даходу.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2015
Мінск, 18 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/730/32442
Текущая дата: 15.11.2024