Гэта зроблена ў межах праекта Snickers Wi-Fi, тэхнічным партнёрам якога выступіў мабільны аператар life:).
У некаторых аўтобусах гарадскіх маршрутаў Мінска і абласных цэнтраў пачалі даваць бясплатны Wi-Fi-доступ у інтэрнэт.
Як паведаміла прэс-служба аператара, праект стартаваў у Гродне, дзе з`явіліся першыя два такія аўтобусы. У Мінску сёння з бясплатным Wi-Fi курсуюць 10 маршрутных таксі, а ў кожным з абласных цэнтраў — па два пасажырскія аўтобусы.
Пазнаць транспарт з Wi-Fi лёгка — указанне аб тым, што ў ім можна карыстацца бясплатным бесправадным інтэрнэтам, ёсць на кузаве. У салоне размешчаная інфармацыя аб праходжанні аўтарызацыі для карыстання інтэрнэт-паслугамі. Працягласць адной сесіі — 60 хвілін. Калі трэба і далей карыстацца інтэрнэтам, то аўтарызацыю трэба прайсці яшчэ раз.
Праект будзе рэалізоўвацца да канца 2015 года. Найбліжэйшым часам пункты Wi-Fi з бясплатным інтэрнэт-доступам з`явяцца яшчэ ў некалькіх аўтобусах абласных цэнтраў. Такім чынам, гэтым праектам у цэлым будуць ахоплены тры дзясяткі маршрутаў, удакладнілі ў life:).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2015
Мінск, 21 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/730/33001
Текущая дата: 27.12.2024