Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) прадоўжыла "Белавія" тэрмін дзеяння сертыфіката па праграме аўдыту эксплуатацыйнай бяспекі авіякампаній IOSA да 2 лістапада 2017 года.
Спецыялісты ўдакладнілі, што наяўнасць сертыфіката IOSA пацвярджае выкарыстанне авіякампаніяй перадавых міжнародных авіяцыйных стандартаў у галіне эксплуатацыйнай бяспекі і дае патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва з вядучымі авіякампаніямі свету, а таксама спрашчае выхад на новыя рынкі.
"Белавія" на сістэмнай аснове забяспечвае бяспеку палётаў і імкнецца да пастаяннага паляпшэння якасці прадастаўляемых паслуг па перавозцы пасажыраў, грузаў і пошты. У адпаведнасці са стандартамі IOSA работа нашай авіякампаніі ў сучасных умовах накіравана на аналіз і папярэджанне з`яўлення магчымых адхіленняў", - пракаменціраваў вынікі чарговага аўдыту генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.
"Белавія" з`яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, вядучым грузавым. У канцы студзеня 2014 года пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Авіякампанія, у флоце якой 27 самалётаў, выконвае ўласныя рэгулярныя рэйсы ў 46 аэрапортаў 28 краін Еўропы, СНД і Азіі. З 1997 года "Белавія" - правадзейны член Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - член Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Прырост пасажырскіх перавозак авіякампаніі па выніках васьмі месяцаў бягучага года склаў 5 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
8 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
8 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/732/32887
Текущая дата: 28.12.2024