У Мастах начальніку аддзела ДАІ мясцовага РАУС спрабавалі даць хабар за спрыяльнае вырашэнне пытання па выніках разгляду пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Як паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, ураджэнцу Азербайджана, прадпрымальніку 1969 года нараджэння за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці на дваццаць і больш кіламетраў у гадзіну пагражала пазбаўленне права на кіраванне транспартным сродкам, і гэтую праблему мужчына паспрабаваў вырашыць пры дапамозе грошай.
Грамадзянін, у дачыненні да якога быў пачаты адміністрацыйны працэс, з`явіўся на разбор і паклаў 200 долараў ЗША на стол начальніка Дзяржаўтаінспекцыі пад дакументы і папрасіў не караць строга. Міліцыянер папярэдзіў мужчыну аб крымінальнай адказнасці за падобнага роду дзеянні, але той праявіў настойлівасць, пасля чаго супрацоўнік органаў унутраных спраў выклікаў у кабінет следча-аператыўную групу, якая задакументавала факт злачынства.
Крымінальная справа распачата за замах на дачу хабару.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2015
Мінск, 5 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/733/32238
Текущая дата: 15.11.2024