Аб гэтым паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.
Беларускія праграмісты пры падтрымцы ДАІ Мінска і Беларускага клуба аўтамотатурызму распрацавалі мабільны дадатак Smart Road, прызначаны інфармаваць юных удзельнікаў дарожнага руху аб правілах паводзін.
"Гэты сацыяльны праект будзе садзейнічаць навучанню дзяцей не толькі ў ролі пешахода, але і за рулём веласіпеда, а таксама ў якасці пасажыра транспартнага сродку. У дадатку можна знайсці эксклюзіўную інфармацыю ад Дзяржаўтаінспекцыі, Беларускага клуба аўтамотатурызму, Палаца дзяцей і моладзі, даведацца аб праводзімых акцыях і мерапрыемствах па бяспецы дарожнага руху для дзяцей", - сказала Таццяна Харлінская.
У ДАІ звярнулі ўвагу, што апошнім часам колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей у сталіцы скарацілася. Так, з пачатку года іх адбылося 25, гэта на 6 менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У Мінску актыўна ўкараняюцца новыя посабы і метады работы з дзецьмі. "Інспектары ДАІ праводзяць лекцыі па бяспецы дарожнага руху па скайпе, і гэты дадатак - яшчэ адзін са спосабаў работы з мэтавай аўдыторыяй, улічваючы, што дзеці ўсё часцей выкарыстоўваюць смартфоны. Дарога - крыніца павышанай небяспекі, таму вельмі важна з малых гадоў прывіваць моду на бяспеку дарожнага руху. Дзякуючы мабільнаму дадатку гэта работа будзе будавацца яшчэ больш эфектыўна. Мабільны дадатак даступны для скачвання бясплатна для смартфонаў сістэмы Андроід", - адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
30 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
30 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/734/32183
Текущая дата: 15.11.2024