Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Мінскай рэгіянальнай мытняй распачатыя дзве крымінальныя справы па фактах незаконнага перамяшчэння цераз мытную мяжу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў агульнай масай больш як паўкілаграма,
У першым выпадку жыхар адной з афрыканскіх краін зрабіў спробу пераслаць у Беларусь больш як 16 грамаў марыхуаны. Пры надглядзе міжнароднага паштовага адпраўлення (МПА) быў выяўлены спецыяльны пакет на зіп-зашчэпцы, дзе знаходзілася раслінная маса цёмна-зялёнага колеру, якая, згодна з заключэннем эксперта, і з`яўляецца небяспечным наркатычным рэчывам. У дэкларацыі ж было ўказана, што ў МПА перамяшчаецца адзенне. Адпраўленне рухалася ў адрас замежнага грамадзяніна, які жыве ў Мінску і вучыцца ў адной з беларускіх ВНУ.
У другім выпадку міжнароднае паштовае адпраўленне, задэклараванае як "электроннае прыстасаванне", таксама прызначалася для жыхара сталіцы і перамяшчалася з Кітая. У выніку мытнага надгляду службовымі асобамі быў знойдзены пакет, у якім візуальна праглядаліся цвёрдыя крышталічныя кавалкі рэчыва празрыста-белага колеру. Па заключэнні хімічнай экспертызы гэтае "ўстройства" ўтрымлівае ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, маса якога большая за 500 грамаў.
Па згаданых фактах мытняй распачатыя крымінальныя справы, прадугледжаныя арт. 228 (кантрабанда) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Усяго ж за шэсць месяцаў 2015 года службовымі асобамі Мінскай рэгіянальнай мытні выяўленыя 16 спробаў незаконнага перамяшчэння цераз мытную мяжу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, распачатыя дзевяць крымінальных спраў, з незаконнага абароту выключаныя больш як 1,3 кг такой згубнай атруты.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2015
Мінск, 30 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/734/32199
Текущая дата: 15.11.2024