Белорусский портал в Казахстане

Выбары павінны стаць для беларусаў святам, а іншаземцы няхай ацэньваюць іх, як хочуць



Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на нарадзе аб бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

"Яны павінны прайсці гранічна дэмакратычна, мірна, на высокім арганізацыйным узроўні", — цытуе кіраўніка ўрада яго прэс-служба. 

Лукашэнка заклікаў беларусаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць так, як яны лічаць патрэбным, бо кожны голас важны для будучыні краіны. "Мы абавязаныя ўсведамляць, што, выбіраючы кіраўніка дзяржавы, мы вызначаем і далейшы шлях развіцця краіны. У яго аснове клопат пра нашых людзяй, сем`ю, пра дастатак, спакойнае жыццё, бяспеку", — сказаў ён. 

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі з савецкіх часоў прывыклі, што выбары — свята для людзей. Пры гэтым ён адзначыў, што сёлетняя выбарчая кампанія не запатрабуе ніякіх затрат — ні па лініі культуры, ні па лініі гандлю.

Лукашэнка таксама зазначыў, што арганізатары выбараў не імкнуцца кагосьці задобрыць. "Гэтага рабіць ні ў якім выпадку нельга, — заявіў ён. — Беларусы не дурні, яны цудоўна разумеюць. Калі мы пачынаем іх залішне задобрываць, у іх з`яўляюцца пытанні — навошта і чаму. Таму не трэба рабіць ніякага глупства. Трэба ісці на выбары так, як ёсць, але ўлічваючы, што гэта экзамен — проста дашліфаваць усё, пацягнуць і на ўзроўні правесці, каб людзі ішлі на выбары як на свята". 

"А ўжо іншаземцы няхай ацэньваюць, як хочуць — гэта іх справа і іх права. У іх гэта па-іншаму, нейкае шоу. Нам шоу наладжваць не трэба", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што выбары будуць праводзіцца згодна з беларускім заканадаўствам, згодна з Канстытуцыяй, і ніхто не мае права адступаць ад гэтых законаў. У Беларусі гатовы выслухаць меркаванне Захаду наконт выбарчага права і адкарэктаваць яго, калі прапановы будуць разумныя і прымальныя, не будуць супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству, заявіў Лукашэнка, адзначыўшы, што ў гэтым плане беларускі бок ужо шмат зрабіў. 

Прэзідэнт заклікаў усіх, хто непасрэдна нясе адказнасць за арганізацыю і правядзенне выбарчай кампаніі, максімальна мабілізавацца, каб яна прайшла бездакорна. "Неабходна выканаць усе ўзятыя намі абавязацельствы, у тым ліку забяспечыць нармальную бесперашкодную дзейнасць і сваіх, і замежных назіральнікаў", — падкрэсліў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/734/32788
Текущая дата: 28.12.2024