Пра гэта паведаміла 17 верасня прэс-група Віцебскай мытні.
Пры правядзенні супрацоўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела спецмерапрыемстваў на дарозе быў устаноўлены факт незаконнага перамяшчэння персікаў і нектарынаў у грузавым аўтамабілі "Мерседэс", які накіроўваўся пад кіраваннем грамадзяніна Літвы. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што тавар перамяшчаецца з выкарыстаннем несапраўдных фітасанітарных сертыфікатаў.
Тавар масай 17 тон агульным ацэначным коштам 520,5 млн. рублёў канфіскаваны. Пачаты адміністрацыйны працэс. Згодна з ч. 3 арт. 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (недэклараванне або недакладнае дэклараванне тавараў) фірме-парушальніку пагражае штраф у памеры ад 20 да 500 базавых велічынь (ад 3,6 да 90 млн. рублёў) з канфіскацыяй тавараў або без канфіскацыі па рашэнні суда.
Мінск, 17 верасня 2015
Мінск, 17 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/736/32669
Текущая дата: 29.12.2024