Белорусский портал в Казахстане

Выстава работ Арлена Кашкурэвіча адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі



У экспазіцыі прадстаўленыя арыгінальныя аўтарскія паштоўкі, выкананыя ў тэхніцы лінагравюры і прызначаныя для віншаванняў мастаком сваіх блізкіх, сяброў і калегаў.

14 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча (1929—2013) Ab imo pectore ("Ад шчырай душы") і адбылася прэзентацыя кнігі "Арлен Кашкурэвіч" з серыі "Знакамітыя мастакі з Беларусі" (аўтар тэксту — Канстанцін Уладзіміравіч Барабанаў, Мінск, выдавецтва "Беларусь", 2014). 

Творчасць Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча — адна з найболей яркіх з`яў беларускага мастацтва другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Яго імя шырока вядомае як сярод аматараў выяўленчага мастацтва ў нашай краіне, так і далёка за яго межамі. 

БелаПАН, 15 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/738/29045
Текущая дата: 19.05.2024