Гэта вынікае з указа прэзідэнта ад 17 жніўня № 355 "Аб мерах стымулявання ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый", які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ваеннаслужачым у Беларусі будуць даплачваць у выпадку працягу з імі працоўных адносінаў.
Ваеннаслужачым, супрацоўнікам ваенізаваных арганізацый, якія маюць спецыяльныя званні, праходзяць службу на падставе кантракта і праслужылі не менш як пяць каляндарных гадоў (за выключэннем перыядаў навучання ў вочнай форме адукацыі), устанаўліваецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне пры заключэнні другога і наступных кантрактаў або працягу кантракта на новы тэрмін.
Калі кантракт заключаецца або працягваецца на тэрмін ад трох да пяці гадоў, узнагароджанне складзе 10 базавых акладаў. Тым, хто заключыць або працягне кантракт на пяць і больш гадоў, выплацяць 35 базавых акладаў.
Удакладняецца, што грашовыя заахвочванні не тычацца ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, а таксама курсантаў устаноў адукацыі, што ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях для Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў, органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Пры звальненні са службы да заканчэння тэрміну кантракта супрацоўнікі ваенных арганізацый, якія атрымалі раней грашовае ўзнагароджанне, павінны будуць кампенсаваць яго ў поўным памеры, за выключэннем выпадкаў, калі звальненне адбываецца з-за хваробы або абмежаванага стану здароўя, у сувязі з арганізацыйна-штатнымі мерапрыемствамі, аднаўленнем на пасадзе работніка, які раней займаў гэтую пасаду, парушэннем у дачыненні да ваеннаслужачых умоў кантракта.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 19 жніўня 2015
Мінск, 19 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/739/32437
Текущая дата: 29.12.2024