Аб гэтым паведаміла 23 чэрвеня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Паводле слоў кіраўніка ЦВК, дата правядзення выбараў стане вядома 30 чэрвеня, калі яе зацвердзіць Палата прадстаўнікоў на заключным пасяджэнні сёмай сесіі. "З гэтага моманту пачнецца адлік усіх выбарчых мерапрыемстваў. Цэнтральная камісія збярэцца 1 ліпеня на пасяджэнні, зацвердзіць каляндарны план, каштарыс расходаў маючых адбыцца выбараў, а таксама асноўныя пастановы, якія будуць рэгуляваць правядзенне першых этапаў выбарчай кампаніі", - расказала яна.
Цэнтрвыбаркам прапаноўваў назначыць выбары Прэзідэнта на 11 кастрычніка. Калі парламент зацвердзіць гэту дату, то да 17 ліпеня ўсе патэнцыяльныя кандыдаты павінны будуць прадставіць у ЦВК неабходныя дакументы, адзначыла Лідзія Ярмошына.
23 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
23 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/741/31652
Текущая дата: 15.11.2024