Адпаведная пастанова Савета міністраў № 508 ад 18 чэрвеня 2015 года апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як вынікае з дакумента, у 2014 годзе аказана дзяржпадтрымка на агульную суму 102,245 млрд. рублёў, у тым ліку прадпрыемствам "Барысаўдрэў" (13,794 млрд.), "Віцебскдрэў" (1,131 млрд.), "Гомельдрэў" (7,446 млрд.), "Івацэвічдрэў" (6,962 млрд.), "Магілёўдрэў" (1,779 млрд.), "Мастоўдрэў" (11,843 млрд.), "Рэчыцадрэў" (11,229 млрд.), "ФанДОК" (1,238 млрд.), "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" (19,907 млрд.) і "Беларускія шпалеры" (26,915 млрд.). На гэтую суму і будуць перададзеныя ў дзяржуласнасць акцыі названых прадпрыемстваў.
Дзяржпадтрымка аказана ў выглядзе кампенсавання часткі расходаў па камісіях, звязаных з крэдытаваннем, вызвалення ад платы за гарантыі ўрада, плацяжоў Мінфіна па кітайскіх крэдытах.
Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці даручана ў трохмесячны тэрмін забяспечыць ва ўстаноўленым парадку вырашэнне пытанняў, звязаных з перадачай ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь акцый акцыянерных таварыстваў, выпушчаных у адпаведнасці з пастановай.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2015
Мінск, 24 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/741/31675
Текущая дата: 15.11.2024