Белорусский портал в Казахстане

Сродкі масавай інфармацыі не могуць быць незалежнымі ад праўды і неабходнасці служэння сваёй краіне і свайму народу



Аб гэтым заявіла 19 студзеня міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час анлайн-канферэнцыі на тэму "Новы закон аб СМІ".

"Яшчэ класік сказаў, што жыць у грамадстве і быць свабодным ад грамадства нельга. Любая асабістая свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека. Нельга быць незалежным ад праўды, аб`ектыўнасці, маральнасці, неабходнасці служэння сваёй краіне і свайму народу. Аб так званай незалежнасці немым голасам найбольш крычаць тыя, хто гэтай незалежнасцю злоўжывае", - сказала міністр.

Кіраўнік Мінінфарма падкрэсліла, што адказнасць перад чытачом павінна быць у любога СМІ. Яна звярнула ўвагу, што масмедыя працуюць у Беларусі па адных і тых жа законах. "Уладальнік толькі фарміруе рэдакцыйную палітыку. І тут ніхто не ўмешваецца. Але прынцыпы работы ў адкрытай інфармацыйнай прасторы, беларускай або замежнай, прынцыпы прафесіі павінны быць святы: грамадская думка - жыццёва важны для любой дзяржавы рэсурс. І фарміраваць яе трэба адказна і маральна", - адзначыла Лілія Ананіч.

19 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/744/29086
Текущая дата: 26.06.2024