Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь", гэтае рашэнне прынятае "ў мэтах паляпшэння арганізацыі транспартнага абслугоўвання жыхароў і гасцей Мінска".
З 13 чэрвеня ў начны час па суботах, нядзелях і панядзелках арганізуюцца новыя экспрэсныя аўтобусныя маршруты № 803-ТК вакзал — дыспетчарская станцыя (ДС) "Шабаны" і № 874-ТК вакзал — ДС "Малінаўка-4".
Аўтобус № 803-ТК вакзал — ДС "Шабаны" будзе адпраўляцца ад прыпыначнага пункта "Вакзал" (вуліца Бабруйская, насупраць будынка чыгуначнага вакзала) у 1.15 і 2.15. Ён будзе рухацца па маршруце: вул. Ульянаўская, вул. Свярдлова, Партызанскі пр-т, вул. Сяліцкага, вул. Бачылы. У зваротным напрамку: вул. Бачылы, вул. Сяліцкага, Партызанскі пр-т, вул. Свярдлова, пл. Незалежнасці, вул. Бабруйская.
Аўтобус № 874-ТК вакзал — ДС "Малінаўка-4" будзе адпраўляцца ад прыпыначнага пункта "Вакзал" (вул. Бабруйская, насупраць будынка чыгуначнага вакзала) у 1.11 і 2.11. Ён будзе рухацца па вул. Бабруйскай, вул. К.Цэткін, пр-це Дзяржынскага, вул. Алібегава, пр-це Газеты "Праўда", пр-це Любімава, пр-це Дзяржынскага, вул. Ясеніна, вул. Рафіева, вул. Слабадской і назад тым жа маршрутам.
Кошт праезду ў начных аўтобусах, незалежна ад адлегласці, складзе 20 тысяч рублёў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2015
Мінск, 9 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/744/31398
Текущая дата: 14.11.2024