Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Васіля Лосіча.
З пачатку 2015 года ў Беларусі выяўлена 3.108 нарказлачынстваў, устаноўлена 1.722 асобы, якія іх ўчынілі.
З 1 чэрвеня па 15 верасня па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў на тэрыторыі Беларусі праводзіцца спецыяльная праграма "Мак". Мерапрыемствы рэалізуюцца ва ўзаемадзеянні з КДБ, Дзяржпагранкамітэтам, Дзяржаўным мытным камітэтам, а таксама грамадскімі фарміраваннямі.
Асноўныя мэты праграмы — спыненне распаўсюджвання наркасыравіны расліннага паходжання, выяўленне і знішчэнне пасеваў культур з утрыманнем наркатычных рэчываў.
Так, 3 чэрвеня на пустках паблізу вёсак Улукоўе і Клімаўка Гомельскага раёна супрацоўнікі мясцовага РАУС і палка ППСМ УУС знішчылі плантацыі канопляў плошчай 1,9 і 0,5 га. А на полі каля вёскі Гутавічы Брэсцкага раёна міліцыянеры выявілі 1 га дзікарослага маку.
Надоечы ў вёсцы Баравая Мінскага раёна супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі, АМАП УУС Мінскага аблвыканкама і аддзела па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрыманы непрацуючы жыхар пасёлка Сонечны 1966 года нараджэння. У яго канфіскавана 1,3 г высушанай марыхуаны. Па месцы жыхарства затрыманага канфіскавана 101 г аналагічнага расліннага рэчыва. Распачата крымінальная справа.
МУС нагадвае, што паводле дзейнага заканадаўства пасеў ці вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін з мэтай збыту ці вырабу наркатычных сродкаў цягне крымінальную адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2015
Мінск, 11 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/744/31484
Текущая дата: 14.11.2024