Белорусский портал в Казахстане

Абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару плануецца адкрыць напярэдадні Дня Незалежнасці



Пра гэта паведамілі ў беларускім урадзе 6 чэрвеня.

Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару плануецца напярэдадні Дня Незалежнасці. 

У Мінску праходзіць пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў, у парадак дня якога ўключана абмеркаванне праекта ўказа «Аб унясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2014″.

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні адзначыў: «Наша задача — абмеркаваць, унесці пры неабходнасці некаторыя карэкціроўкі і прыняць рашэнне аб адабрэнні праекта ўказа. На дошку Пашаны могуць заносіцца толькі лепшыя з лепшых. Памылак тут дапусціць нельга».

Кіраўнік урада звярнуў увагу прысутных, што ў некаторых намінацыях адсутнічаюць прапановы аб удзеле ў конкурсе. Напрыклад, няма прапаноў у сферы страхавання, фізічнай культуры і спорту, у банкаўскім сектары.

Звязда, 6 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/746/31316
Текущая дата: 15.11.2024