Аперацыя праводзілася 12—15 мая ва ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнай бяспекі і пагранічнай службы.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзеныя вынікі спецыяльных комплексных мерапрыемстваў "Нелегал".
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, супрацоўнікі міліцыі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш як дзве тысячы іншаземцаў, якія парушылі правілы знаходжання ў Беларусі і парадак ажыццяўлення працоўнай дзейнасці.
Намаганні праваахоўных органаў у гэтыя дні былі скіраваныя на павышэнне эфектыўнасці кантролю за знаходжаннем іншаземцаў у Беларусі, выяўленне нелегальных мігрантаў, а таксама папярэджанне і стрыманне злачынстваў і правапарушэнняў, што імі ўчыняюцца.
У прыватнасці адпрацоўваліся месцы кампактнага знаходжання замежных грамадзян — рынкі, вакзалы, інтэрнаты і арандаваныя кватэры. Апрача таго, актыўна правяраліся законнасць прыцягнення і выкарыстання замежнай працоўнай сілы суб`ектамі гаспадарання розных форм уласнасці. Па выяўленых парушэннях да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 26 службовых асоб.
За грубае парушэнне правілаў знаходжання з краіны выдвараныя 175 чалавек. Па выяўленых падчас спецмерапрыемстваў злачынствах у дачыненні да 27 іншаземцаў распачатыя крымінальныя справы, дзве з іх — за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, 21 — за парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Затрыманыя чатыры чалавекі, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 мая 2015
Мінск, 22 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/748/31095
Текущая дата: 15.11.2024