Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўніцтва паміж беларускімі і індыйскімі ВНУ трэба пашыраць



Такое меркаванне выказаў 3 чэрвеня рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка.

"Я сам як матэматык, інфарматык ведаю сілу індыйскіх праграмістаў, яна вядома ў свеце таксама, як і беларускіх айцішнікаў. Неабходна як мага больш развіваць адносіны ў сферы адукацыі з індыйскімі ўніверсітэтамі, у прыватнасці ў IT-сферы, дзе абедзве нашы краіны вельмі моцныя", - сказаў рэктар.

Ён адзначыў, што супрацоўніцтва паміж універсітэтамі дзвюх краін пашыраецца. "Зразумела, што гэта не так проста. З аднаго боку, аддаленасць, з другога боку - мова: у Беларусі выкладанне адбываецца на рускай мове, у Індыі англійская мова больш выкарыстоўваецца. У нас у БДУ таксама вучацца індыйскія студэнты, і абмен адбываецца, і выкладчыкі ездзяць у Індыю, да нас прыязджаюць індыйскія выкладчыкі, выступаюць, праводзяць сумесныя даследаванні. Абмен ёсць, але ўвогуле ён недастатковы", - лічыць Сяргей Абламейка.

БДУ мае некалькі пагадненняў з індыйскімі ўніверсітэтамі. 3 чэрвеня будуць падпісаны новыя пагадненні.

3 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/756/31250
Текущая дата: 28.12.2024