Белорусский портал в Казахстане

Чысты прыбытак "Альфа-Банка" (Беларусь) у 2014 годзе склаў прыблізна 130 млрд. рублёў



Актывы ЗАТ "Альфа-Банк" па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці (МСФС) на 31 снежня 2014 года склалі 8 трлн. 170,7 млрд. рублёў, што на 11,5% больш у параўнанні з 31 снежня 2013 года.

Як паведаміла прэс-служба "Альфа-Банка", паводле даных аўдыраванай справаздачнасці, у складзе актываў крэдыты кліентам за мінулы год павялічыліся на 17,2% да 5 трлн. 416,4 млрд. рублёў, у тым ліку крэдыты карпаратыўным кліентам выраслі на 22,6% да 4 трлн. 844,5 млрд. рублёў. Крэдыты прыватным кліентам за 2014 год практычна не змяніліся і на канец года склалі 805 млрд. рублёў, пры гэтым рэшта крэдытнай завінавачанасці па крэдытных картках вырасла на 49,2% да 510 млрд. рублёў. 

Структура крэдытнага партфеля "Альфа-Банка" (Беларусь) у 2014 годзе не зведала істотных зменаў. Як і раней, асноўнымі пазычальнікамі з`яўляюцца прадпрыемствы гандлю і камерцыі, машынабудавання і металургіі, фізічныя асобы, нафтахімічныя кампаніі. У 2014 годзе банк павялічыў рэзервы пад абясцэненне крэдытнага партфеля ў 1,7 разу да 233,1 млрд. рублёў. 

У структуры актываў размешчаныя ў іншых банках сродкі "Альфа-Банка" (Беларусь) за 2014 год выраслі ў 3,1 разу да 336,1 млрд. рублёў, грашовыя сродкі і іх эквіваленты паменшыліся на 24,1% да 1 трлн. 49,2 млрд. рублёў. 

Рэнтабельнасць актываў "Альфа-Банка" (Беларусь)" у 2014 годзе склала 1,9% супраць 0,8% у 2013 годзе. 

Сукупныя абавязацельствы Банка на 31 снежня 2014 года склалі 6 трлн. 944 млрд. рублёў, што на 6,8% больш у параўнанні з 31 снежня 2013 года. Сродкі кліентаў выраслі на 3,8% да 4 трлн. 326,4 млрд. рублёў, на долю сродкаў карпаратыўных кліентаў прыпадае 61,6% прыцягнутых кліенцкіх сродкаў. 

У складзе пасіваў прыцягнутыя сродкі іншых банкаў за год выраслі ў 1,6 разу да 2 трлн. 54,5 млрд. рублёў. Пры гэтым субардынаваны доўг "Альфа-Банка" (Беларусь) паменшыўся на 76,8% да 88 млрд. рублёў — у верасні 2014 года раней прыцягнутыя ад АТ "Альфа-Банк" (Расія) субардынаваныя крэдыты былі канвертаваныя ў акцыі ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь). 

Разлічаны па МСФС статутны капітал банка на 31 снежня 2014 года склаўся ў суме 1 трлн. 63,4 млрд. рублёў, павялічыўшыся за год на 36,5%. Уласны капітал вырас на 49,1% да 1 трлн. 226,7 млрд. рублёў. Рэнтабельнасць уласнага капіталу (ROE) беларускага "Альфа-Банка" ў 2014 годзе павялічылася да 14,7% з 7,3% у 2013 годзе. 

Чысты прыбытак "Альфа-Банка" (Беларусь) па МСФС у 2014 годзе склаў 129 млрд. 250 млн. рублёў (у 2013-м — 28 млрд. 799 млн. рублёў). Асноўным фактарам росту прыбытку стала павелічэнне чыстых камісійных даходаў, якія выраслі на 41,8% да 255,5 млрд. рублёў, растлумачылі ў банку. Сукупны даход банка ў 2014 годзе склаў 150 млрд. 814 млн. (у 2013 годзе 58 млрд. 767 млн. рублёў). 

Прыватнаму кансорцыуму "Альфа-Груп" належыць больш за 99,9% акцый ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь). У склад кансорцыума ўваходзяць таксама найбуйнейшы прыватны банк Расіі — АТ "Альфа-Банк", ПАТ "Альфа-Банк" (Украіна), AТ ДБ "Альфа-Банк" (Казахстан), Amsterdam Trade Bank N.V. (Нідэрланды).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/758/30244
Текущая дата: 15.11.2024