Асаблівую ўвагу органы ўнутраных спраў удзеляць праверцы месц масавай канцэнтрацыі моладзі: інтэрнатаў, дыскатэк, клубаў, вакзалаў, паяздоў.
Аб гэтым паведаміў 18 траўня начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Віталь Янчын на прэс-канферэнцыі аб прафілактыцы правапарушэнняў і наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі.
"Акрамя тэматычных выступленняў перад моладдзю аб прававых і медыцынскіх выніках ужывання наркотыкаў запланаваны навучальныя трэнінгі для педагогаў па тактыцы выяўлення падлеткаў-наркаманаў", - сказаў Віталь Янчын.
Акрамя таго, бацькам будзе растлумачана магчымасць абмежавання доступу дзяцей да пэўных сайтаў шляхам пісьмовага звароту да інтэрнэт-правайдараў. Адбудуцца спартыўныя і культурныя мерапрыемствы па прафілактыцы наркаманіі, фарміраванні здаровага ладу жыцця, прывіцці духоўных і маральных каштоўнасцей.
18 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/758/31032
Текущая дата: 27.12.2024