Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі па 25 сакавіка ўзмоцнены кантроль за своечасовым праходжаннем тэхагляду



Супрацоўнікі УП "Белтэхагляд", Дзяржаўтаінспекцыі і Транспартнай інспекцыі Мінтранса Беларусі з 16 па 25 сакавіка праводзяць сумесную рэспубліканскую дэкаду "Дзяржтэхагляд". Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.

Там удакладнілі, што адна з асноўных мэт акцыі - прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане. "Статыстыка сведчыць, што амаль 20 працэнтаў аўтаўладальнікаў ігнаруюць працэдуру дзяржтэхагляду, не надаючы значэння сваёй бяспецы і бяспецы ўсіх удзельнікаў дарожнага руху", - канстатавалі спецыялісты.

Такія аўтаўладальнікі будуць пакараны штрафам у памеры да трох базавых велічынь (цяпер адна базавая складае Br180 тыс.). Пры паўторным на працягу года парушэнні штраф павялічыцца да пяці базавых велічынь, адзначылі ва УП "Белтэхагляд".

Паводле інфармацыі спецыялістаў, складзены план сумесных рэйдаў, узгоднены маршруты патрулявання. Удзельнікі рэйдаў будуць правяраць аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама транспартныя сродкі, якія маюць відавочныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе. "Вялікая ўвага будзе ўдзелена аўтатранспарту, які перавозіць пасажыраў - аўтамабілям-таксі і маршруткам, стан якіх пасля перыяду зімовай эксплуатацыі асабліва непрыглядны", - падкрэслілі ва УП "Белтэхагляд".

На прадпрыемстве парэкамендавалі аўтаўладальнікам не адкладваць візіт на дыягнастычную станцыю. У перыяд дэкады ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія прайшлі тэхнічны агляд на станцыях УП "Белтэхагляд", будуць заахвочваць падарункамі.

17 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/759/30129
Текущая дата: 15.11.2024