Белорусский портал в Казахстане

Асноўная колькасць працоўных мігрантаў прадаўжае прыбываць у Беларусь з Украіны



Аб гэтым паведаміў 6 мая намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Татура.

"Статыстыка гаворыць сама за сябе. Зразумела, падзеі ва Украіне паўплывалі на сітуацыю на рынку працы ў Беларусі. У 2014 годзе агульная колькасць замежных грамадзян, якія ўехалі для работы, складае прыкладна 40 тыс. чалавек, з іх амаль 13,5 тыс. - грамадзяне Украіны", - сказаў Аляксандр Татура.

Прадстаўнік МУС дадаў, што ў апошнія гады агульная колькасць працоўных мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, істотна павялічваецца. "За апошнія два гады адбылося фактычна трохразовае павелічэнне іх колькасці", - растлумачыў ён.

Разам з тым намеснік начальніка Дэпартамента адзначыў, што органам унутраных спраў і іншым дзяржструктурам удаецца кантраляваць сітуацыю, і павелічэнне колькасці іншаземцаў, якія ўязджаюць для работы, не стварае сур`ёзных праблем у крымінагеннай сферы.

Як паведамлялася, у Мінску 6-7 мая праходзіць сустрэча экспертаў панэлей па міграцыі і прыстанішчы на тэму "Практычныя аспекты прыёму на работу працоўных-мігрантаў і кантролю над імі". У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі большасці краін - удзельніц панэлі, у склад якой уваходзяць дзяржавы з ЕС і ініцыятывы "Усходняе партнёрства", міжнародных арганізацый і прыватнага сектара.

Дэлегацыю МУС Беларусі на сустрэчы ўзначаліць намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. Сустрэча праводзіцца па ініцыятыве генеральнага дырэктарата ўнутраных спраў Еўрапейскай камісіі пры садзейнічанні МУС Беларусі, Латвіі і Шведскай міграцыйнай службы.

Бакі разгледзяць пытанні абароны грамадзян, іх правоў і інтарэсаў пры выездзе для работы за мяжу. Таксама яны абмяняюцца інфармацыяй аб працэдурных аспектах уезду і працаўладкавання ўсіх катэгорый мігрантаў у краінах "Усходняга партнёрства". У прыватнасці, размова будзе ісці аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі, якія займаюцца найманнем рабочай сілы і працаўладкаваннем грамадзян за мяжой. Не застануцца без увагі праблемы, звязаныя з незаконным працаўладкаваннем, рызыкамі нелегальнай занятасці.

6 мая 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/759/30903
Текущая дата: 27.12.2024