Пра гэта паведамілі ва УУС.
Для выяўлення самагонных апаратаў у цяжкадаступных месцах Налібоцкай пушчы 15 сакавіка супрацоўнікі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі і АМАП УУС Мінаблвыканкама сплавіліся па Іслачы, якая цячэ па тэрыторыі дзяржаўнага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" ў Валожынскім раёне.
За 50 метраў ад берага з лодкі былі заўважаны характэрныя сляды самагоннай вытворчасці. Пры далейшым абследаванні выяўлена самагонная вытворчасць, якая складалася з сямі металічных ёмістасцей, у якіх было прыгатавана больш за тону самагоннай брагі.
Мяркуючы па слядах, самагоншчыкі дабіраліся да міні-завода на лодцы, для прыгатавання спіртнога вада забіралася з ракі, адходы выліваліся туды ж.
Пры далейшай праверцы вёскі Цаюны Валожынскага раёна, размешчанай прыкладна ў кіламетры ад апарата, устаноўлены і ўладальнік незаконнай вытворчасці, жыхар Валожына, дырэктар мясцовага прыватнага прадпрыемства. У гаспадарчых пабудовах, якія ён арандуе ў мясцовай жыхаркі, было знойдзена яшчэ 80 літраў самагону і лодка.
Да агляду месца ўчынення адміністрацыйных правапарушэнняў прыцягнуты спецыялісты органаў лясной гаспадаркі, арганізаваны мерапрыемствы па вывазе апарата і ачыстцы тэрыторыі заказніка.
Супрацоўнікамі УУС праводзіцца далейшая праверка для ўстанаўлення ўсіх саўдзельнікаў самагоннай вытворчасці. Па выніках праверкі матэрыялы будуць перададзены ў суд Валожынскага раёна для прыцягнення вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам алкагольных напояў і парушэннем эканамічнай бяспекі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2015
Мінск, 16 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/760/30112
Текущая дата: 15.11.2024