Белорусский портал в Казахстане

Першы снегаплавільны пункт у Мінску з`явіцца ў раёне вул.Машынабудаўнікоў



Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў.

"Цяпер распрацаваны і праходзіць экспертызу праект першага снегаплавільнага пункта. Ён з`явіцца ў раёне вул.Машынабудаўнікоў. У пробным рэжыме яго плануецца запусціць у канцы зімы", - сказаў Дзмітрый Плашкоў.

Начальнік аддзела адзначыў, што з кожным годам у Мінску ўсё складаней знаходзіць тэрыторыі для часовага складзіравання снегу. Размяшчэнне гэтых пляцовак на аддаленых тэрыторыях, паводле слоў спецыяліста, прыводзяць да павелічэння адлегласці перавозак і, як вынік, значнага росту затрат. Для задавальнення патрэбнасцей горада ва ўтылізацыі снегу неабходна пабудаваць не менш як 12 снегаплавільных пунктаў.

Спецыяльныя шахты, куды будзе скідацца снег, створаць на базе каналізацыйных калектараў УП "Мінскводаканал". Там снег будзе растапляцца з дапамогай каналізацыйных вод, а талая вада - ачышчацца. Снегаплавільныя пункты размесцяцца ўдалечыні ад жылля і адміністрацыйных будынкаў.

30 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/760/30753
Текущая дата: 27.12.2024