Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 28 красавіка 2015 года
На 28 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 14.440 беларускіх рублёў
Еўра — 15.700
Расійскі рубель — 279,50
Украінская грыўна — 629,19
Кошык валют — 3.056,28 (абсалютны максімум)
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 200 рублёў (1,40%), еўра — таксама на 200 (1,29%), расійскага рубля — знізіўся на 4,50 рубля (1,58%), грыўны — на 2,30 рубля (0,36%). Курс кошыка валют вырас на 5,02 рубля (0,16%) у параўнанні з папярэднім днём і на 286,03 рубля (10,33%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,0873, "долар/расійскі рубель" — 51,664, "долар/грыўна" — 22,95.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 28 красавіка ў 8.55 долар куплялі па 14.100—14.340 і прадавалі па 14.400—14.540 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 96 рублёў (да 14.247), продажу — на 108 (да 14.461).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 14.200—14.300 пры куплі, 14.400—14.500 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 красавіка 2015
Мінск, 28 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/761/30722
Текущая дата: 27.12.2024