Белорусский портал в Казахстане

27 лютага МНС правядзе ў мінскіх школах заняткі па бяспецы жыццядзейнасці



27 лютага, напярэдадні правядзення ў краіне 1 сакавіка Сусветнага дня грамадзянскай абароны, ва ўсіх агульнаадукацыйных установах Мінска пройдуць тэарэтычныя і практычныя заняткі на тэму бяспекі жыццядзейнасці.

"Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. НС — гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах небяспеку зведваюць дзеці — недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінгарупраўлення МНС.

Заўтра работнікі ўпраўлення сумесна з работнікамі ўстаноў адукацыі раскажуць вучням аб бяспецы ў штодзённым жыцці, дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Закончацца заняткі адпрацоўкай дзеянняў пры эвакуацыі.

У сувязі з правядзеннем заняткаў Мінгарупраўленне МНС просіць жыхароў і гасцей сталіцы не хвалявацца і не панікаваць.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/763/29828
Текущая дата: 15.11.2024