Аб гэтым паведаміў вядучы спецыяліст кампаніі "Твая сталіца. Кіраванне праектамі" Аляксандр Вялікі.
Паводле слоў спецыяліста, некалькі гадоў у "Дзіцячым свеце" ідзе сур`ёзная рэканструкцыя. З узвядзеннем сучаснай прыбудовы яго агульная плошча вырасла больш як у два разы — да 6 тыс. кв. метраў. "Велізарную, паводле мерак аднаго магазіна, прастору паспрабавалі запоўніць цацкамі, дзіцячым адзеннем, абуткам, галантарэяй, парфумерыяй і гаспадарчымі таварамі, аднак аднаму магазіну забяспечыць такі вялікі асартымент праблематычна", — сказаў Вялікі.
Адзін з акцыянераў ААТ "Дзіцячы свет" — УП "Санта-Інвест" — прапанаваў стварыць з "Дзіцячага свету" гандлёвы цэнтр з магазінамі, разлічанымі на дзяцей і іх мам. Канцэпцыю гандлёвага цэнтра распрацавала група кампаній "Твая сталіца".
Зараз у старым будынку ідуць будаўнічыя работы. Найбліжэйшым часам секцыі "Дзіцячага свету" адкрыюцца ў новым корпусе. Пакупнікам будуць прапанаваныя дзіцячыя цацкі, тавары для нованароджаных, трыкатажныя і швейныя вырабы, абутак.
Пасля таго як старую частку будынка рэканструююць, памяшканні ў ёй зоймуць гандлёвыя аператары. Прыярытэт будуць аддаваць прадаўцам дзіцячага адзення, тавараў для жанчын і дома. У гандлёвым цэнтры з`явіцца дзіцячы цэнтр адпачынку з кафэ і гульнявай зонай. Мяркуецца, што ён зойме трэці паверх будынка.
"Цікавасць да гандлёвага цэнтра "Дзіцячы свет" выказалі шэраг буйных гандлёвых сетак. Адны кампаніі плануюць тым самым узмацніць свае пазіцыі ў Брэсцкім рэгіёне, іншыя — выйсці на новы для сябе рынак. У канчатковым выніку ў выйгрышы будзе пакупнік, які атрымае шырэйшы выбар дзіцячых тавараў", — падкрэсліў Вялікі.
Гандлёвы цэнтр, мэтавай аўдыторыяй якога, як чакаецца, стануць маладыя сем`і з розным узроўнем даходу, плануецца адкрыць гэтым летам.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2015
Мінск, 14 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/763/30552
Текущая дата: 27.12.2024