Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі грамадзяне Казахстана могуць прыняць удзел у пазачарговых выбарах прэзідэнта Казахстана, якія пройдуць 26 красавіка, у Мінску і Брэсце



Аб гэтым паведаміў 9 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Іргалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пазачарговым выбарам прэзідэнта Казахстана.

"Першы ўчастак адкрыецца ў будынку пасольства Казахстана ў Беларусі, які знаходзіцца на вуліцы Куйбышава, 12 у Мінску. Акрамя таго, будзе адкрыты ўчастак у Брэсце - у консульстве Казахстана. Ён будзе працаваць на два рэгіёны - Брэсцкую і Гродзенскую вобласці", - сказаў Ергалі Булегенаў.

Прыйсці на ўчастак для галасавання можна будзе з 07.00 да 22.00. Наглядальнікамі на выбарах у Беларусі стануць прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі СНД і іншыя арганізацыі.

Пазачарговыя выбары прэзідэнта Казахстана пройдуць 26 красавіка 2015 года. Змагацца за пасаду прэзідэнта Казахстана будуць тры афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты. Першым стаў дзеючы кіраўнік дзяржавы, лідар партыі ўлады "Нур Атан" ("Святло Айчыны") Нурсултан Назарбаеў. Пазней атрымалі рэгістрацыю член Камуністычнай народнай партыі Казахстана (КНПК) Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Казахстана Абільгазі Кусаінаў.

9 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/764/30480
Текущая дата: 26.12.2024