Белорусский портал в Казахстане

Выстава, прысвечаная Адаму Міцкевічу, адкрываецца ў Мінску 11 лютага



11 лютага ў 16:00 у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» адбудзецца адкрыццё выставы «Прарок свайго часу. Адам Міцкевіч. Ілюстрацыі і медалі».

На выставе будзе прадстаўлена 23 прадметы: 6 памятных медалёў, прысвечаных Адаму Міцкевічу (1798—1855), 16 арыгінальных гравюр да твораў Адама Міцкевіча «Пані Твардоўская» (1822), «Гражына» (1823), «Конрад Валенрод» (1828) і кніга Адама Міцкевіча «Славяне», у якую ўвайшлі лекцыі, прачытаныя паэтам у 1842-1844 гг. у Калеж дэ Франс.

Выстава працуе з 12 лютага па 25 снежня.
Дом Ваньковічаў
Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а
аўторак - субота, 10:00 - 18:00

Наша Ніва, 10 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/766/29613
Текущая дата: 15.11.2024