Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе РУП «Белпошта».
«Белпошта» ў лютым-сакавіку праводзіла конкурс-апытанне «Лепшая паштовая марка Беларусі 2014 года». У апытанні маглі прыняць удзел усе жадаючыя, на конкурс прыйшло больш за 980 анкет.
Па выніках падліку вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Беларусі 2014 года. Першае месца заняў блок «Дар’я Домрачава — трохразовая алімпійская чэмпіёнка ХХІІ зімовых Гульняў у Сочы (біятлон). Герой Беларусі», дызайн Алены Мядзведзь.
На другім месцы паштовы блок «70 гадоў вызваленню Беларусі і Расіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» мастака Сяргея Ульянаўскага.
«Сабор беларускіх святых». Трыпціх, ХХІ стагоддзе» Алены Мядзведзь стаў трэцім па папулярнасці.

«Белпошта» падрыхтавала 50 набораў філатэлістычнай прадукцыі, якімі будуць узнагароджаны ўдзельнікі апытання
Звязда, 26 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/766/30212
Текущая дата: 26.12.2024