Белорусский портал в Казахстане

У школы Беларусі з наступнага навучальнага года вернецца курс "Сусветная мастацкая культура"



Аб гэтым паведаміў 5 лютага ў час прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры і на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

"Курс "Сусветная мастацкая культура" ўводзіцца ў школах з наступнага навучальнага года. У кожнай паралелі ён будзе называцца па-свойму, у залежнасці ад таго, што менавіта будзе вывучацца ў гэтым класе", - растлумачыў міністр.

Паводле слоў Міхаіла Жураўкова, беларуская культура як частка агульнай сусветнай культуры таксама будзе вывучацца. "Мы грамадзяне сваёй краіны і павінны ведаць сваю культуру", - дадаў ён.

5 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/768/29475
Текущая дата: 15.11.2024