У лютым—сакавіку ў Гомелі будзе дзейнічаць забарона на продаж спіртнога ноччу.
У сувязі з правядзеннем у Гомелі акцыі "За здаровы лад жыцця", у межах мерапрыемстваў, скіраваных на прафілактыку і барацьбу з п`янствам і алкагалізмам, суб`екты гандлю не будуць ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам у гандлёвых аб`ектах Гомеля з 22 да 8 гадзін з 1 лютага па 31 сакавіка 2015 года.
Як паведамляе ўпраўленне гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама, забарона ўводзіцца па распараджэнні старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пятра Кірычэнкі. Распараджэнне падпісанае 30 студзеня.
Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 31 студзеня 2015
Гомель, 31 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/770/29360
Текущая дата: 15.11.2024