Белорусский портал в Казахстане

У Гомельскай вобласці ў 2014 годзе колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных на 5,9%



Аб гэтым паведамляе Галоўнае статупраўленне Гомельскай вобласці.

Колькасць насельніцтва Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2015 года склала 1 млн. 424 тыс. чалавек.

Натуральныя страты насельніцтва ў 2014 годзе ў параўнанні з 2013 годам зменшыліся на 23,5% і склалі 1.077 чалавек. Міграцыйныя страты ў 2014 годзе склалі 458 чалавек.

У 2014 годзе ў  вобласці нарадзілася 18.291 дзіця, памерлі — 19.368 чалавек, у тым ліку 56 дзяцей ва ўзросце да 1 года. Па вобласці ў 2014 годзе колькасць усіх памерлых перавысіла колькасць народжаных на 5,9%.

У 2014 годзе ў параўнанні з 2013 годам колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 5,9%, колькасць скасаваных зменшылася на 4,2%. У 2014 годзе на 1.000 шлюбаў прыпадала 411 скасаванняў, у 2013 годзе — 404.

За 2014 год міграцыйныя страты насельніцтва склалі 458 чалавек і зменшыліся ў параўнанні з 2013 годам на 235 чалавек.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 31 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/770/29361
Текущая дата: 16.11.2024