Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў.
Штогод у органы ўнутраных спраў Беларусі ад грамадзян і юрыдычных асоб паступае велізарная колькасць зваротаў. Летась — больш за 171 тысячу (прыкладна гэтулькі ж у 2013-м).
Паводле звестак упраўлення па ахове дзяржаўных сакрэтаў МУС, колькасць пісьмовых заяў складае 76% з агульнай колькасці зваротаў. 13% — гэта вусныя заявы падчас прыёму грамадзян. За мінулы год менш на 1,8% стала запісаў у кнігах заўваг і прапаноў. Такі від зваротаў складае ўсяго 2% ад агульнага ліку зарэгістраваных заяў. З улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій і актыўнага выкарыстання інтэрнэту, у 2014 годзе адзначанае двайное павелічэнне ліку электронных зваротаў (зарэгістравана амаль 15,5 тыс.).
Галоўным чынам людзей цікавяць пытанні па лініях ДАІ, грамадзянства і міграцыі. Напрыклад тэматыка апошняй — аб парадку пераезду ў краіну, знаходжанні замежных грамадзян у Беларусі, рэгістрацыі і зняцця з уліку і г. д. У падраздзяленні ДАІ часцей звяртаюцца з прапановамі аб удасканаленні бяспекі дарожнага руху (устаноўка дадатковых дарожных знакаў, святлафораў, штучных няроўнасцяў), са скаргамі на адсутнасць вольных парковачных месцаў у дварах, заявамі інфармацыйна-даведачнага характару з-за зменаў у заканадаўстве. Вялікая колькасць зваротаў тычыцца абскарджання пастаноў аб прыцягненні да адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму, зафіксаваных сродкамі фотафіксацыі, пытанняў вядзення адміністрацыйнага працэсу і нязгоды з прыцягненнем да адказнасці.
Значную долю, як адзначаюць у МУС, складаюць заявы пра аказанне дапамогі ў пошуках страчаных рэчаў, каштоўнасцяў, дакументаў, пра вырашэнне працяглых канфліктаў, спрэчак з суседзямі, пра накіраванне ў ЛПП п`яніц і г. д.
Абсалютная большасць праблем, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў міліцыю, вырашаецца на месцах, запэўніваюць у МУС. Прычым аналіз зваротаў і факт значнага зніжэння ліку паўторных сведчаць пра паляпшэнне якасці вырашэння пытанняў. Акрэслілася і станоўчая тэндэнцыя скарачэння скаргаў на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Амаль 2,5 тысячы чалавек у сваіх лістах станоўча ацанілі працу міліцыі.
Паводле слоў начальніка ўпраўлення па ахове дзяржаўных сакрэтаў МУС Вольгі Красновай, прычынай абгрунтаваных скаргаў і нараканняў нярэдка становіцца адсутнасць з боку кіраўнікоў належнага кантролю за дакладным і аднастайным выкананнем заканадаўства. У шэрагу выпадкаў недастатковы ўзровень падрыхтаванасці супрацоўнікаў цягне і прыняцце юрыдычна неабгрунтаваных рашэнняў. Невыпадкова міністэрства робіць дадатковыя захады па ўзмацненні кантролю за станам працы са зваротамі, павышэнні персанальнай адказнасці службовых асоб за поўны і аб`ектыўны іх разгляд. Для гэтага ў МУС арганізаваны адпаведны ведамасны кантроль. Пастаянна вывучаецца арганізацыя працы ў тэрытарыяльных падраздзяленнях. Звароты штоквартальна аналізуюцца, выяўляюцца прычыны зваротаў людзей і юрыдычных асоб у розныя інстанцыі і СМІ.
Па кожным факце парушэння тэрмінаў разгляду зваротаў праводзяцца праверкі, нядбайныя выканаўцы прыцягваюцца да дысцыплінарнай адказнасці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2015
Мінск, 30 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/770/29390
Текущая дата: 15.11.2024