Распрацаваная сумесна з Музеем Леанарда да Вінчы (Італія) і створаная аўстралійскай кампаніяй "Грандэ Эксібішнс", яна з`яўляецца самай маштабнай выставай такога роду.
Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Біянкі 27 лютага, размаўляючы з журналістамі, назваў Леанарда да Вінчы "сусветным геніем". "Да Вінчы не толькі вялікі вучоны і інжынер, ён зрабіў свой унёсак і ў мастацтва — жывапіс, скульптуру. Для ўсіх наведвальнікаў гэта ўнікальны выпадак пазнаёміцца з геніем Леанарда ў прыватнасці і з усёй Італіяй у цэлым", — зазначыў дыпламат.
Як паведаміў суарганізатар выставы Максім Берын, экспазіцыя ўжо пабывала ў 55 гарадах па ўсім свеце. "У чаканні гэтай выставы мы стаялі доўгі час у чарзе. Яна прыехала ў Мінск з Тэль-Авіва, дзе працягвалася тры разы", — сказаў ён.
Паводле слоў Берына, усе выстаўленыя экспанаты, а іх прыкладна 170, створаныя паводле макетаў Леанарда да Вінчы. Сярод іх — танк, акваланг, лятальны апарат, веласіпед, парашут, падводная лодка, ідэальны горад і многае іншае.
Плануецца, што выстава будзе працаваць у Мінску да 30 красавіка.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2015
Мінск, 1 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/770/29888
Текущая дата: 25.12.2024