Белорусский портал в Казахстане

Гродзенскімі мытнікамі затрыманая буйная партыя біялагічна актыўных дабавак да ежы больш чым на 5,5 млрд. рублёў



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Супрацоўнікі рэгіянальнай мытні спынілі грузавы аўтамабіль, які рухаўся ў адрас расійскага атрымальніка, з грузам "лекавыя сродкі".

Падчас мытнага кантролю было ўстаноўлена, што пад выглядам лекавых сродкаў перамяшчаюцца біялагічна актыўныя дабаўкі. "Такім чынам, выяўлена заніжэнне ўвазных мытных пошлін больш чым у два разы", — паведамляе ДМК.

Па гэтым факце мытняй распачаты адміністрацыйны працэс. Незаяўлены ў суправаджальных дакументах тавар агульнай колькасцю больш чым 85 тысяч упаковак канфіскаваны. Папярэдняя сума канфіскаванага тавару складае больш як 5,5 млрд. рублёў. 

"Матэрыялы адміністрацыйнага працэсу будуць адпраўленыя ў суд для прыняцця рашэння аб абарачэнні канфіскаванага тавару ў даход Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/771/29288
Текущая дата: 24.12.2024