Белорусский портал в Казахстане

II Міжнародны фестываль лялечных тэатраў пройдзе ў Гродне



Міжнародны фестываль «Лялькі над Нёманам» збярэ каля 250 удзельнікаў і 20 тэатраў з 9 краін, сярод якіх Беларусь, Польшча, Сербія, Эстонія, Літва, Чэхія, Балгарыя, Украіна і Расія.

Вядомыя тэатральныя калектывы прадставяць на суд міжнароднага журы і гледачоў дзіцячыя і дарослыя спектаклі, у якіх арыгінальнасць аўтарскай задумы спалучаецца з сучаснай тэматыкай. Таксама ў рамках форуму адбудзецца трэнінг польскага прафесара Марэка Вашкеля «Лялькі, формы, аніманты, аб’екты – новыя перспектывы» і прэзентацыя кнігі маскоўскага акцёра і даследчыка Барыса Галдоўскага «Гісторыя беларускага тэатра лялек».

Фестываль пройдзе 11 – 15 мая ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, Гродзенскім тэатры лялек і на адкрытай пляцоўцы Старога замка.

Звязда, 5 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/772/25950
Текущая дата: 21.05.2024