Віншаванне Прэзідэнта
Дарагія суайчыннікі!
Паважаныя ветэраны і ваеннаслужачыя беларускай арміі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта ўсенароднае свята з`яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага.
У год 70-годдзя Вялікай Перамогі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл набывае асаблівую значнасць. У свяшчэннай барацьбе з ворагам чалавецтва беларускія воіны паказалі прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы.
Гэта свята ўсіх, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто прыняў эстафету ў пакалення пераможцаў і ў сучасных умовах надзейна забяспечвае бяспеку краіны.
Сёння Рэспубліка Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і згода. І ні ў кога не павінна быць сумненняў, што так будзе і надалей, таму што абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар, а Узброеныя Сілы заўсёды гатовы адэкватна адказаць на любыя выклікі і пагрозы.
Жадаю вам дабра, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў у службе і працы на карысць нашай роднай Беларусі!
Аляксандр Лукашэнка.
23 лютага 2015 года
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/772/29784
Текущая дата: 25.12.2024