Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўна-прыватнае партнёрства мае патэнцыял развіцця ў розных сферах



Такое меркаванне выказала на ўрачыстай цырымоніі "Мецэнат культуры Беларусі 2014" 19 студзеня першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

Сёння відавочна развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў культуры, але такія адносіны магчымы і ў іншых галінах, лічыць Ірына Дрыга.

Каля Br50 млрд спонсарскай дапамогі атрымана ў мінулым годзе. Гэтыя сродкі накіраваны для рэалізацыі розных культурных, сацыяльна значных праектаў, на развіццё культуры. Конкурс "Мецэнат культуры Беларусі" - тая пляцоўка, на якой адбываецца ўшаноўванне людзей, неабыякавых, якія маюць грамадзянскую пазіцыю.

Большую частку сродкаў, неабходных для ўстаноў культуры, вядома, выдзяляе дзяржава. Аднак з дапамогай спонсараў з`яўляецца магчымасць ажыццявіць яркія творчыя праекты, якія сіламі ўстаноў культуры за бюджэтныя рэсурсы не рэалізаваць.

Ірына Дрыга не выключае, што колькасць мецэнатаў будзе расці і традыцыі мецэнацтва, адроджаныя ў Беларусі, будуць мацнець.

20 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/773/29128
Текущая дата: 16.11.2024