Найбуйнейшыя беларускія банкі абвясцілі пра зніжэнне працэнтных ставак па тэрміновых рублёвых укладах фізічных асоб.
Грашова-крэдытныя ўстановы зменшылі даходнасць па рублёвых дэпазітах на 5 працэнтных пунктаў.
У прыватнасці адзін з буйнейшых трымальнікаў сродкаў насельніцтва — "Белаграпрамбанк" — 13 студзеня знізіў працэнтную стаўку па тэрміновым рублёвым укладзе "Вялікія грошы" з 50 да 45%.
"Беларусбанк" на аналагічны крок пайшоў 10 студзеня: стаўка па тэрміновым рублёвым укладзе "Гарантаваны даход" была зніжаная таксама з 50 да 45% гадавых.
"Белгазпрамбанк", які ўваходзіць у шасцёрку вядучых банкаў краіны, зменшыў стаўку па тэрміновым рублёвым укладзе "Рацыянальны" з 49 да 44%.
Зніжэнне працэнтных ставак у камерцыйных банках адбылося пасля рашэнняў Нацбанка па пытаннях працэнтнай палітыкі, якія былі прынятыя на мінулым тыдні.
9 студзеня паводле рашэння рэгулятара верхняя мяжа працэнтных ставак па дэпазітах юрыдычных асоб была зніжаная з 50 да 40% гадавых. Адначасова з гэтым Нацбанк адзначаў, што па меры далейшай стабілізацыі сітуацыі на фінансавым рынку стаўкі па дэпазітах фізасоб таксама будуць змяншацца.
Вышэйпералічаныя захады, як адзначаў Нацбанк, скіраваныя на "фарміраванне ў эканоміцы ўзроўню працэнтных ставак, якія забяспечваюць фінансавую і макраэканамічную стабільнасць, запаволенне інфляцыі, а таксама баланс інтарэсаў укладчыкаў і пазычальнікаў".
У снежні 2014 года на фоне рэзкага павелічэння попыту насельніцтва на замежную валюту Нацбанк прыняў рашэнне практычна аб двухразовым павелічэнні працэнтных ставак на дэпазітным рынку — да 50% гадавых. У сувязі з гэтым банкі вымушаныя былі пайсці на значнае павышэнне кошту крэдытных рэсурсаў.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2015
Мінск, 13 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/774/29002
Текущая дата: 16.11.2024