Да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі прыгавораныя ўдзельнікі групы збытчыкаў спайсу, якія дзейнічалі ў Віцебску з 2011 года.
Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі, 10 студзеня судом Першамайскага раёна Віцебска вынесены прыгавор па справе аб абвінавачванні 19-гадовага жыхара Віцебска ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 317-1, ч. 3 арт. 328 КК, і двух 18-гадовых жыхароў гэтага ж горада ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК.
Два абвінавачваныя — малады чалавек і дзяўчына — на момант учынення злачынства вучыліся ў Віцебскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 5 прыборабудавання. Згодна з абвінавачваннем, яны збывалі спайс праз інтэрнэт, з кліентамі дамаўляліся ў скайпе, дзейнічаючы пад нікам "Абракадабра Віцебск". За тыдзень група збывала, як мяркуецца, каля кілаграма спайсаў, а штодзённы даход ад супрацьзаконнай дзейнасці дасягаў 10 млн. рублёў.
Прыгаворам суда 19-гадовы абвінавачваны прызнаны вінаватым:
- у незаконным з мэтай збыту набыцці, захоўванні і незаконным збыце псіхатропных рэчваў, учыненых групай асоб, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК судом яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці;
- ва ўпраўленні транспартным сродкам асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап`янення, учыненым на працягу года пасля накладання Адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, і на падставе ч. 1 арт. 317-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на год з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў.
У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў канчаткова абвінавачванаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 13 гадоў і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў.
У адпаведнасці з ч. 6 арт. 61 КК судом прыменена спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку.
Двое іншых абвінавачваных, якія на момант учынення злачынства былі непаўналетнімі, прызнаныя вінаватымі ў незаконным з мэтай збыту захоўванні і незаконным збыце псіхатропных рэчываў, учыненых групай асоб, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. На падставе ч. 3 арт. 328 КК кожнаму з іх судом прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 10 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прыгавор можа быць абскарджаны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2015
Мінск, 10 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/775/28934
Текущая дата: 16.11.2024