Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Аляксандр Цацоха, які 6 лютага правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебску.
Аляксандр Цацоха лічыць: трэба не проста чытаць лекцыі вучням або праводзіць гутаркі. Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ўсім школьнікам варта было б паказаць у кіно дакументальны фільм "Звычайны фашызм". І не трэба баяцца, што ён можа выхаваць жорсткасць у дзецях, - гэтага не здарыцца. Старэйшае пакаленне, якое выхоўвалася на гэтай праўдзе, ведае гісторыю. "На жаль, наша моладзь ці то з-за таго, што мы яе шкадавалі, ці то з-за таго, што час згладзіў шмат нюансаў, мае мізэрныя або зусім скажоныя веды пра гісторыю Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны", - адзначыў Аляксандр Цацоха. І прыгадаў, як у поездзе разгаварыўся з маладым чалавекам, які, як высветлілася, амаль нічога не ведае ні пра Асвенцім, ні пра Майданак, ні пра іншыя лагеры смерці. "Гэта значыць, што недзе ідзе недапрацоўка", - выказаў меркаванне Аляксандр Цацоха.
Прычыны такіх правалаў у ведах і ідэалагічным выхаванні дэпутат бачыць у недапрацоўцы старэйшага пакалення. У тым, што ў адукацыі захапіліся атрыманнем вучнямі прыкладных ведаў і навыкаў. А падрабязна гісторыю вывучае той, хто сам у гэтым зацікаўлены. "Гэта сусветная тэндэнцыя. І мы, ідучы на повадзе ў ідэй выкарыстання еўрапейскага вопыту, пераймаем часам не самае лепшае", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Цацоха.
БЕЛТА, 6 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/775/29503
Текущая дата: 26.12.2024