Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю.
Міністэрствам гандлю Беларусі прыпынена дзейнасць 17 гандлёвых аб`ектаў "Саюздрука".
"За грубыя парушэнні гандлёвага заканадаўства, выяўленыя ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў, Міністэрствам гандлю з 4 лютага 2015 года прыпынена дзейнасць 17 гандлёвых аб`ектаў "Саюздрука" ва ўсіх абласных цэнтрах і горадзе Мінску", - адзначылі ў прэс-службе Мінгандлю.
У ходзе праверак выяўлены факты невыканання асартыментных пералікаў, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам годнасці, недавядзення да спажыўцоў інфармацыі аб даце вырабу, тэрмінах годнасці, вытворцах, імпарцёрах тавараў і іншыя.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/777/29449
Текущая дата: 27.12.2024